Жыццё калектыву > Прафсаюз > Навiны

Дзень Моладзі з ПрафсаюзамRSS

Дзень Моладзі з Прафсаюзам
27 чэрвеня 2022 — 18:00
Дзень моладзі - важная дата ў календары свят. Бо моладзь: актыўная, мэтанакіраваная, адказная - гэта будучыня нашай краіны.
 
У рамках свята першаснай прафсаюзнай арганізацыяй ААТ "Гроднажылбуд" арганізаваны турнір па боўлінгу сярод моладзі, членаў прафсаюза 27 чэрвеня 2022 года на базе маладзёжнага цэнтра "Галактыка".
 
У турніры прынялі ўдзел 17 каманд. Усе ўдзельнікі, а гэта 85 чалавек, былі азнаёмлены з правіламі гульні і становішчам, распрацаваным прафсаюзным камітэтам, і чатыры гадзіны гульні праляцелі, як адно імгненне. У групах падтрымкі былі не толькі калегі, але і члены сем'яў удзельнікаў, што надавала больш спартыўнага азарту.
 
Па выніках турніру і згодна з палажэннем, пераможцамі сталі:
 
1 месца - каманда праектнага кіравання,
 
2 месца - каманда сантэхнічнага ўчастка,
 
3 месца - каманда ўчастка маналітнага будаўніцтва.
 
У намінацыі лепшы "страйкер" пераможцам стаў
 
Якуцэвіч Аляксандр Казіміравіч, майстар участка маналітнага будаўніцтва, член прафсаюза.
 
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі, сувенірамі і салодкімі прызамі са сродкаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Гроднажылбуд".
 
Турнір прайшоў у атмасферы сяброўскай канкурэнцыі. Кожны ўдзельнік атрымаў зарад бадзёрасці і мноства станоўчых эмоцый і згуртаванасць членаў прафсаюза.
Назад
© ААТ «Гроднажылбуд», 2024. Ўсе правы абаронены.