22 чэрвеня 2022 — 10:36
На сустрэчы слухачы змаглі пашырыць свае веды ў галіне сацыяльнага партнёрства і працоўнага права, разгледзець асноўныя прынцыпы і формы сацыяльнага партнёрства, калектыўна-дагаворнае рэгуляванне працоўных адносін, ролю і месца прафсаюзаў у сістэме сацыяльнага партнёрства.
Сустрэча атрымалася жывой і адкрытай, удзельнікі змаглі задаць свае пытанні прадстаўнікам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і атрымаць адказы. У дадзенай сустрэчы браў удзел старшыня Першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Гроднажылбуд" Іван Іванавіч Гайко - слухач сектара перападрыхтоўкі.