06 жніўня 2022 — 08:53
06 жніўня 2022 года Першаснай прафсаюзнай арганізацыяй ААТ "Гроднажылбуд" для членаў прафсаюза арганізавана экскурсійная праграма па маршруце Гродна-Ліда-Сула-Гродна.
Турысты наведалі музей піваварства ў горадзе Ліда, які размешчаны ў гістарычным будынку бровара, запушчанага яшчэ ў 1876 годзе.
Пазнаёміліся з гісторыяй піўной этыкеткі, куфля. Убачылі піўныя бутэлькі завода Носеля Пупко канца XIX - пачатку XX стагоддзя.
На экскурсіі падарожнікі даведаліся не толькі пра гісторыю піваварства, але таксама навучыліся правільна дэгуставаць гатункі піва і напояў.
Але на гэтым падарожжа не скончылася. Праз пару гадзін, праведзеных у дарозе, турыстаў сустракаў першы ў Беларусі парк-музей інтэрактыўнай гісторыі "Сула" размешчаны ўсяго за 49 кіламетраў ад сталіцы на маляўнічым беразе аднайменнага сульскага возера.
У дадзеным месцы адкрываецца новы свет, дзе сціраецца грань паміж матэрыяльным і духоўным, аднаўляецца страчаная сувязь з нашым мінулым...
У парку турысты акунуліся ў вытанчаны і чароўны свет Беларускай сядзібы 18-га стагоддзя.
Шлях дадому быў вясёлым і радасным ад уражанняў, зносін з калегамі, убачаных вобразаў роднага краю.
На памяць аб паездцы падарожнікам засталіся маляўнічыя фатаграфіі.